Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанія: паліцыя арыштавала чальцоў ЭТА


Гішпанская паліцыя арыштавала сем меркаваных чальцоў басконскай сэпаратысцкай групоўкі ЭТА. Затрыманыя падтрымлівалі сувязі зь леварадыкальнымі групамі за мяжой, паведамляюць праваахоўчыя органы краіны.

На пачатку верасьня ЭТА абвясьціла аб замірэньні і сказала, што гатовая болей не ажыцьцяўляць узброеных нападаў у рамках сваёй барацьбы за незалежнасьць Краіны Баскаў. Улады Гішпаніі, аднак, скептычна паставіліся да гэтай заявы, зазначыўшы, што чакаюць ад групоўкі канчатковай адмовы ад гвалтоўных дзеяньняў.

За 40 гадоў змаганьня ЭТА за незалежнасьць Краіны Баскаў на поўначы Гішпаніі загінулі болей за 820 чалавек.
XS
SM
MD
LG