Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шэнген адкрыў дарогу ў Нямеччыну аўтамабільным злодзеям


Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны, у краіне ўпершыню за апошнія 16 гадоў павялічылася колькасьць аўтамабільных крадзяжоў, прычым часьцей за ўсё такія злачынствы робяцца на ўсходзе краіны, у рэгіёнах, прылеглых да Польшчы і Чэхіі.

Некаторыя прадстаўнікі праваахоўных органаў і палітыкі тлумачаць тэндэнцыю тым, што з канца 2007 году, калі Нямеччына ў рамках пашырэньня Шэнгенскай зоны адкрыла свае ўсходнія межы, злачынцам з-за мяжы стала лягчэй пранікаць у краіну.

Невялікі маляўнічы гарадок Эбэрсбах (фэдэральная зямля Саксонія) здаўна прыцягвае турыстаў – як нямецкіх, так і замежных. Там знаходзіцца адна з крыніц знакамітай рэчкі Шпрэе. Апошнім часам, аднак, мясцовае насельніцтва ўсё радзей радуецца, калі чуе замежную мову.

Жыхар Эбэрсбаха Томас Рэш двойчы станавіўся ахвярай угоншчыкаў: адзін аўтамабіль маркі Volkswagen Passat скралі ў дачкі, а другі – у яго самога. У гарадзкой паліцыі Томасу Рэшу параілі купіць больш сьціплую машыну, не нямецкай вытворчасьці; сказалі, што яна будзе ня так прывабная для злодзеяў.

- А хтосьці рэкамэндуе мне набыць зброю, – абураецца Томас Рэш. – Усё ў гэтым горадзе стала нагадваць Тэхас трыццатых гадоў дзевятнаццатага стагодзьдзя, калі там ішла вайна за незалежнасьць. Так думаюць большасьць мясцовых жыхароў.

Цалкам спэцыяльны рэпартаж карэспандэнта “Свабоды” чытайце на сайце Расейскай службы нашага радыё.
XS
SM
MD
LG