Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: пракуратура ведае забойцу Эстэміравай


Сьледзтва ведае імя меркаванага забойцы праваабароньніцы Натальлі Эстэміравай. Аб гэтым заявіў сёньня ачольнік сьледчага камітэту пры пракуратуры Расеі Аляксандар Бастрыкін на сустрэчы з прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Камітэт абароны журналістаў.

Ён дадаў, што ўстаноўлены рэгіён знаходжаньня забойцы і, што сьледзтва праводзіць мерапрыемствы па яго затрыманьні.

Эстэміраву выкралі ў Грозным 15 ліпеня летась і знайшлі ў той жа дзень у Інгушэтыі.
XS
SM
MD
LG