Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітчэл вярнуўся на Блізкі Ўсход


Спэцыяльны пасланьнік ЗША на Блізкім Усходзе Джордж Мітчэл ізноў адправіўся ў паездку па рэгіёне пасьля таго, як Ізраіль адмовіўся падоўжыць мараторый на будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану.

ЗША, Францыя, Вялікая Брытанія і Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў выказалі сваё расчараваньне намерам Ізраілю.

Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што прыме рашэньне аб далейшых дзеяньнях палестынскага боку пасьля абмеркаваньня пытаньня на сустрэчы краін Лігі арабскіх дзяржаваў 4 кастрычніка і кансультацыяў з радаю “Арганізацыі вызваленьня Палестыны”.
XS
SM
MD
LG