Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан скрытыкаваў дзеяньні НАТО


Пакістанскія ўлады рэзка скрытыкавалі дзеяньні НАТО ў сувязі зь нядаўнімі апэрацыямі міжнародных сілаў у раёне аўганскай мяжы.

У мінулыя выходныя зь верталётаў НАТО былі нанесеныя некалькі ўдараў па пазыцыях ваеўнікоў у Пакістане, ахвярамі якіх сталі больш за 50 экстрэмістаў.

Вайскоўцы цьвердзяць, што апэрацыі праводзіліся ў адказ на абстрэлы армейскіх пазыцыяў у аўганскай правінцыі Хост. Камандаваньне лічыць, што ніякія дамоўленасьці і правілы пры гэтым парушаныя не былі.

Міністэрства замежных справаў Пакістану сьцьвярджае адваротнае, падкрэсьліваючы, што цяперашні мандат замежных войскаў у Аўганістане абмяжоўваецца тэрыторыяй гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG