Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Газа: 3 ахвяры ізраільскага авіяўдару


У выніку ізраільскага авіяўдару па сэктары Газы былі забітыя тры палестынцы. Пад атаку трапіў раён паблізу лягеру ўцекачоў Эль-Бурэйдж на поўдні анкляву.

Паводле мясцовых крыніц, ахвяры былі актывістамі радыкальнай палестынскай групоўкі “Ісламскі джыгад”.

Прадстаўнік ізраільскага камандаваньня пацьвердзіў факт правядзеньня апэрацыі супраць ваеўнікоў, што, як сьцьвярджаецца, рыхтавалі абстрэлы тэрыторыі Ізраілю.
XS
SM
MD
LG