Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ір прысвоіў званьні генэрала сыну і сястры


Лідар КНДР Кім Чэн Ір у якасьці галоўнакамандуючага падпісаў сёньня загад аб прысваеньні званьня генэрала групе афіцэраў Карэйскай народнай арміі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва ЦТАК. Сярод іх – малодшы сын лідара КНДР Кім Чэн Ун. Разам з ім званьне генэрала атрымала і сястра Кім Чэн Іра – Кім Кён Хі. Загад падпісаны ў сувязі з 65-й гадавінай заснаваньня Працоўнай партыі Карэі, якая адзначаецца ў кастрычніку.
XS
SM
MD
LG