Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост насельніцтва назіраецца толькі ў Менску


Менская ўскраіна

Менская ўскраіна

Сталіца — адзіны рэгіён у краіне, дзе назіраецца рост насельніцтва. Сёлета за восем месяцаў колькасьць менчукоў павялічылася на 1800 чалавек. У астатніх населеных пунктах гэты паказьнік зьменшыўся.

Паводле зьвестак, агучаных Нацыянальным статыстычным камітэтам, колькасьць насельніцтва краіны ад пачатку 2010 году скарацілася на 13 тысяч 600 чалавек. На 1 верасьня ў краіне — 9,4 мільёна жыхароў.

Паводле экспэртаў, пры станоўчым міграцыйным прыросьце колькасьць памерлых беларусаў перавышае колькасьць народжаных на 19 тысячаў 700 чалавек. Так, сёлета ў студзені-жніўні ў краіне нарадзіліся 71 тысяча 700 дзяцей, што на 1300 меней, чым у такі ж пэрыяд летась. У той жа час прыкладна 91 тысяча 500 чалавек памерлі.
XS
SM
MD
LG