Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН і Вашынгтон расчараваныя крокам Ізраілю


У Вашынгтоне расчараваныя рашэньнем Ізраілю не працягваць тэрмін мараторыю на пабудову габрэйскіх пасяленьняў на Заходнім беразе ракі Ярдан. Пра гэта заявіў у панядзелак прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі. Раней незадаволенасьць у сувязі з тым, што Ізраіль адмовіўся працягнуць мараторый , выказаў Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун. Генсэк ААН таксама нагадаў, што згодна міжнароднаму праву, будаўніцтва паселішчаў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях, незаконнае.

Габрэйскія пасяленьні з’яўляюцца адной з перашкодаў дамовы аб узьнікненьні палестынскай дзяржавы на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газа. У паселішчах, пабудаваных на Заходнім беразе і ва Ўсходным Ерусаліме пасьля акупацыі гэтых мясьцінаў Ізраілем у 1967 годзе, жыве больш як 300 тысяч габрэяў. Ізраіль хоча вялікія блёкі гэтых пасяленьняў далучыць да сваёй тэрыторыі, а палестынцам прапанаваць тэрытарыяльную кампэнсацыю.
XS
SM
MD
LG