Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома прозьвішча яшчэ аднаго затрыманага ў справе пра напады на амбасаду Расеі ды іншыя будынкі ў Менску — гэта Ігар Трухановіч. Паводле адваката актывіста, у ізалятары ён абвясьціў галадоўку.

Менчука Ігара Трухановіча затрымалі 24 верасьня: выклікалі на размову ў міліцыю, а дамоў юнак не вярнуўся.

Спачатку Трухановіча меліся трымаць пад вартай да 27 верасьня, але сёньня працягнулі тэрмін. Ягонай спарвай цяпер займаюцца ў Цэнтральным РАУСе Менску.

Грамадзкі актывітст Аляксандр Ярашэвіч паведаміў «Свабодзе», што ў ізалятары Ігар Трухановіч абвясьціў галадоўку, пратэстуючы супраць затрыманьня: «Нам дакладна паведаміў яго адвакат, што Ігар на Акрэсьціна аб’явіў галадоўку».

Актывістка экалягічнага руху Алёна Дубовік мяркуе, што Ігар Трухановіч затрыманы па той жа прычыне, па якой на мінулым тыдні дзяўчына правяла некалькі дзён у ізалятары на завулку Акрэсьціна.

«Магчыма, яго затрымліваюць паводле тых самых спраў, што і мяне. Гэта інцыдэнт каля Міністэрства абароны. Наколькі я разумею, міліцыя зараз можа затрымліваць менавіта па гэтай справе, бо фотаздымкі ў інтэрнэце дастаткова якасныя. Паколькі яны зробленыя ўдзень, там нібыта больш-менш бачна, што гэта за людзі.
Яны ў масках, але быццам па сылюэтах можна апазнаць чалавека. Мне гэтак казалі з управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй.
Яны ў масках, але быццам па сылюэтах можна апазнаць чалавека. Мне гэтак казалі з управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй: што лепш бачна і можна вызначыць, хто там».

Бацькам Ігара Трухановіча ў тэлефоннай размове зь дзяжурным ізалятару часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна паведамілі, што іх сын затрыманы як падазроны ў хуліганстве ў складзе групы асобаў.

Тое, што журналісты называюць «справай аб падпалах» складаецца адразу зь некалькіх эпізодаў.

  • напад 30 красавіка на будынак «Дому прафсаюзаў»,
  • напад на філіял «Беларусьбанку»,
  • кіданьне «кактэйлю молатава» на тэрыторыю амбасады Расеі 30 жніўня,
  • напад на ізалятар на завулку Акрэсьціна,
  • напад на казыно «Шангры Ла» ў пачатку верасьня,
  • акцыя ля будынку Генэральнага штабу.

Паволе афіцыйных зьвестак, праз праверкі па гэтых справах прайшлі болей за 10 чалавек, неафіцыйныя крыніцы кажуць пра дзясяткі чалавек.

Сярод затрыманых былі актывісты розных нефармальных груповак, сябры «Правага альянсу», а таксама чальцы экалягічнага руху і змагары з будаўніцтвам атамнай станцыі.

Хоць большасьць затрыманых ужо вызвалілі, іх лёсы застаюцца няпэўнымі. Гэтак мяркуе адвакат Тамара Сідарэнка, якая абараняе эколяга Уладзімера Валодзіна. Хлопца таксама затрымлівалі на некалькі дзён. Сідарэнка кажа, што хоць яе падабароннага вызвалілі, ён застаецца ў якасьці падазраванага:

Вызвалілі, але справу не спынілі ні па водным эпізодзе.
«Вызвалілі, але справу не спынілі ні па водным эпізодзе. Праверкі розныя яшчэ ідуць. Пра іншых я ня ведаю дакладна, але, магчыма, таксама».

Больш стала вядома пра Міколу Дзядка, затрыманага падчас першай хвалі арыштаў яшчэ 3 верасьня. На дадзены момант Мікола Дзядок пераведзены ў ізалятар на вуліцы Валадарскага, яго арышт працягнуты на 10 сутак.

Мікола Дзядок падазраецца ў хуліганстве па справе, заведзенай у сувязі зь несанкцыянаванай акцыяй супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад 2009» каля Генштабу. Паводле пэўных зьвестак, падчас той акцыі на тэрытрыю Генштабу была кінутая дымавая шашка.
Паводле тых, каго затрымлівалі і адпусьцілі, па гэтай справе выклікалі на допыты болей за 30 чалавек, але ня ўсе зь іх жадаюць гэта афішаваць. Некаторыя кажуць, што ад іх нібыта патрабавалі даць паказаньні, што менавіта Мікола Дзядок арганізоўваў гэтую акцыю, запрашаў на яе людзей, раздаваў удзельнікам маскі, вёў калёну. На некаторых аказвалі маральны ціск, пагражалі сэксуальным гвалтам з боку іншых зьняволеных, уключэньнем у сьпісы невыязных і праблемамі на працы.

Апошнімі, хто быў затрыманы па гэтым эпізодзе, былі Аляксандар Ярашэвіч, Алена Дубовік і Ганна Чарнышова. Яны ўжо на волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG