Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта трэнэр менскага «Дынама» Марэк Сікора заявіў у размове з чэскім выданьнем Hokej.cz. Сікора пры гэтым выказаў шкадаваньне, што пакуль ён так і не патрапіў пазнаёміцца зь беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, чалавекам, які «ў літаральным сэнсе жыве хакеем»:

«Тры разы на тыдзень ён трэніруецца са сваёй камандай, зьяўляецца добрым заўзятарам, — адзначыў Сікора. — У нас была заплянаваная сумесная акцыя, але тады я, на жаль, захварэў. Больш магчымасьці сустрэцца не было».

У размове з чэскім выданьнем Сікора таксама сказаў, што задаволены гульнёй чэскага абаронцы менскага «Дынама» Томаша Мойжыша.

Паводле ягоных словаў, «Томаш пацьвярджае свой высокі ўзровень».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG