Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі выказаліся наконт чэскай атамнай станцыі


У Аўстрыі сёньня заканчваецца тэрмін, да якога тамтэйшыя жыхары і ўстановы могуць выказаць свае заўвагі да плянаў пашырэньня чэскай атамнай станцыі Тэмэлін. Да акцыі, якую праз інтэрнэт арганізавала фэдэральная зямля Верхняя Аўстрыя, што суседнічае з Чэхіяй, на працягу месяца далучылася каля 5 тысяч чалавек. Свае заўвагі маглі грамадзяне Аўстрыі падаваць ва ўсіх фэдэральных землях. Іх допісы будуць скарыстаныя для звароту ў Эўракамісію са скаргай на парушэньне эўрапейскага права ў працэсе ацэнкі ўплыву будаўніцтва на жыцьцёвае асяродзьдзе.

Чэхія абвясьціла міжнародны тэндар да будаўніцтва двух новых блёкаў сваёй атамнай станцыі. Сярод прэтэндэнтаў на гэты заказ – Расея, ЗША, Францыя. Экспэртная камісія, якая працавала на замову аўстрыйскага ўраду, зьвяртае ўвагу, што чэскі праект мае хібы што да гарантыяў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG