Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь актывізуе кантакты з краінамі Балтыі


Група беларускіх парлямэнтароў упершыню наведвае з афіцыйным візытам Эстонію. На запрашэньне Таліну прадстаўнікі беларускага Нацыянальнага сходу правядуць сустрэчы з кіраўніцтвам парлямэнту, МЗС і муніцыпальнай улады эстонскай сталіцы.

У аўторак у Вільні стартуюць кансультацыі паміж замежнапалітычнымі ведамствамі Беларусі і Літвы. У ходзе кансультацыяў на ўзроўні намесьнікаў міністра плянуецца абмеркаваць падрыхтоўку пагадненьняў аб парадку перасячэньня мяжы для жыхароў памежных раёнаў, супрацоўніцтва ў галіне транспарту і энэргетыкі, пытаньні зьвязаныя зь літоўскім старшынствам у АБСЭ ў 2011 годзе, пэрспэктывы дачыненьняў паміж Беларусьсю і ЭЗ.
XS
SM
MD
LG