Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туркмэністан і Расея накіроўваюць газ у Кітай


Туркмэністан адкрыў сёньня новую кампрэсарную станцыю для пампаваньня газу ў Кітай. Прамаўляючы на цырымоніі інаўгурацыі, туркмэнскі лідэр Гурбангулы Бэрдымухамэдаў заявіў, што станцыя дазволіць павялічыць пампаваньне газу амаль на 22 мільярды кубічных мэтраў у год, што параўнальна з гадавым спажываньнем газу ў Беларусі.

На пачатку году быў запушчаны газаправод з які пампуе туркмэнскі газ у Кітай праз Узбэкістан. Чакаецца, што да 2015 году аб'ёмы паставак з Туркмэністану дасягнуць 40 мільярдаў кубічных мэтраў на год.

Раней сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў паабяцаў на сустрэчы са сваім кітайскім калегам Ху Цзыньтао у Пэкіне, што зь 2015 году Расея здолее цалкам задаволіць кітайскі попыт на прыродны газ.
XS
SM
MD
LG