Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Косава сыходзіць у адстаўку


Прэзыдэнт Косава Фатмір Сэйдзіу падаў сёньня ў адстаўку пасьля таго, як Канстытуцыны суд самаабвешчанай рэспублікі прызнаў яго вінаватым у парушэньні канстытуцыі. Суд пастанавіў, што Сэйдзіу ня меў права адначасова займаць пасады прэзыдэнта і лідэра палітычнай партыі.

Судовы працэс адлюстроўвае актывізацыю перадвыбарчай барацьбы перад парлямэнцкімі выбарамі, якія маюць прайсьці ў наступным годзе.

Прэзыдэнт выконвае ў Косаве збольшага прадстаўнічыя функцыі. Фатмір Сэйдзіу займаў гэтую пасаду зь 2006 году.
XS
SM
MD
LG