Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына настойвае на санкцыях супраць краінаў ЭЗ


Нямеччына заклікала караць тыя краіны ЭЗ, якія паўторна перавышаюць усталяваны Брусэлем ліміт на бюджэтны дэфіцыт.

Міністар фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле заклікаў у лісьце да сваіх калегаў накладаць на згаданыя краіны грашовыя штрафы, пазбаўляць права голасу і не дапускаць іх да сродкаў структурных фондаў ЭЗ.

Нямеччына – адна зь нямногіх краінаў ЭЗ, якая ўтрымала сёлета свой бюджэтны дэфіцыт у рамках 3% ад ВВП, як таго патрабуе Эўрапейскі пакт аб стабільнасьці. Адначасова, Бэрлін выступіў найбуйнейшым донарам Грэцыі, якой Эўразьвяз выдзеліў 750 мільёнаў эўра, каб уратаваць краіну ад дэфолту.
XS
SM
MD
LG