Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абас вырашыць аб перамовах зь Ізраілем 4 кастрычніка


Кіраўнік Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас зьбіраецца абмеркаваць мэтазгоднасьць працягу мірных перамоў зь Ізраілем з кіраўнікамі арабскіх краінаў.

Кансультацыі пройдуць 4 кастрычніка. Да таго моманту палестынскі бок ня будзе прымаць афіцыйных рашэньняў у сувязі з заканчэньнем мараторыю на будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе ракі Ярдан. Тэрмін дзеяньня мараторыю скончыўся сёньня ўначы.

Раней габрэйскія пасяленцы заявілі, што распачынаюць новыя будаўнічыя праекты. Палестынскі бок раней пагражаў, у выпадку аднаўленьня будаўніцтва, перапыніць перамоўны працэс.
XS
SM
MD
LG