Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночны Каўказ: захоплены лідэр ваеўнікоў


Расейскія спэцслужбы затрымалі на Паўночным Каўказе кіраўніка інгускіх ваеўнікоў Ісу Хашагульгава, паведамляе прэсавая служба ФСБ. Ачольніку групоўкі "Імарат Каўказ" выстаўлена абвінавачаньне ў незаконным гандлі зброі. Правяраецца яго датычнасьць да гвалтоўных акцыяў.

Гэта — другі арышт лідэра каўкаскіх ваеўнікоў у гэтым годзе. У ліпені спэцслужбы схапілі палявога камандзіра Алі Тазіева па мянушцы "Магас".

Масква праводзіць на Каўказе антытэрарыстычную апэрацыю, выкліканую актывізацыяй гвалтоўных дзеяньня ваеўнікоў.
XS
SM
MD
LG