Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан ачоліў МАГАТЭ


Пакістан пераняў ад Малайзіі страшынства ў Міжнародным агенцтве па атамнай энэргіі, паводле намінацыі групы краінаў Блізкага Ўсходу і Паўднёвай Азіі.

Крытыкі гэтага выбару паказваюць на тое, што Ісламабад, разам зь Індыяй, Ізраілем і Паўночнай Карэяй дагэтуль не падпісаў Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзерных узбраеньняў.

Акрамя таго, міжнародная супольнасьць падазрае, што з група пакістанскіх кантрабандыстаў доўгі час вывозіла з краіны ядзерныя тэхналёгіі ў Іран і Паўночную Карэю.
XS
SM
MD
LG