Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХІІІ зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) мае адбыцца 10 кастрычніка. На пасаду старшыні прэтэндуюць літаратар Анатоль Сідарэвіч і генерал Валеры Фралоў. Ляўковіча сярод прэтэндэнтаў пакуль няма.

Як падае “Эўрарадыё”, некаторыя СМІ ўжо назвалі гэтую альтэрнатыву барацьбой паміж праэўрапейскім і прарасейскім крылом ў сацыял-дэмакратычнай партыі. Сам сп.Сідарэвіч абвяргае гэтую вэрсію:

Сідарэвіч: "Тут пытаньне не ў прабеларускім і не ў праэўрапейскім крыле. Тут пытаньне так не стаіць! Проста вырашылі зрабіць альтэрнатыўныя выбары – вось і ўсё. Тым больш, што таварыш Фралоў ня зьняў сваёй кандыдатуры, самаадвод не заявіў... А яшчэ ж да зьезду амаль два тыдні – хто ведае, што праз два тыдні можа адбыцца?"

Акрамя Фралова і Сідарэвіча на пасаду старшыні былі прапанаваныя кандыдатуры Валянціны Болбат, Ірыны Вештард і Мечаслава Грыба. Усе яны ўзялі самаадвод. Імя цяперашняга старшыні партыі Анатоля Ляўковіча ў якасьці прэтэндэнта не называлася.

Некалькі тыдняў таму Сідарэвіч зрабіў публічную заяву пра выхад з партыі. Але, як распавёў палітык, гэтая заява не была зафіксаваная ў партыйных органах. Таму, паводле Статуту партыі, ён працягвае заставацца сябрам БСДП (Грамада).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG