Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскія пасяленцы ў Палестыне адновяць будаўніцтва


Ізраільскія пасяленцы на Заходнім беразе ракі Ярдан заявілі сёньня, што працягнуць будаваць дамы для габрэяў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях. Сёньня ўначы выцек тэрмін часовага мараторыю на будаўніцтва, які Тэль-Авіў абвясьціў летась.

Незадоўга да завяршэньня мараторыю, пасьля 20-месячнага перапынку, аднавіліся беспасярэднія перамовы паміж лідэрамі Ізраілю і Палестынскай Аўтаноміі. Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас неаднаразова заяўляў, што ў выпадку аднаўленьня будаўніцтва ізраільскіх паселішчаў на акупаваных тэрыторыях палестынцы спыняць перамоўны працэс.

У нядзелю прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заклікаў Абаса працягнуць дыялёг.
XS
SM
MD
LG