Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паліцэйскія пратэсты ў Румыніі: міністар падаў у адстаўку


Міністар унутраных спраў Румыніі Васіле Блага падаў у адстаўку пасьля таго, як паліцэйскія правялі масавую акцыю пратэсту супраць палітыкі ўраду.

Міністар назваў сваю адстаўку "справай гонару", паколькі дэманстрацыя паліцэйскіх не была ўзгоднена з уладамі.

Каля 5 тысяч праваахоўнікаў прайшлі ў пятніцу маршам па вуліцах Бухарэсту, пратэстуючы супраць скарачэньня свайго заробку на чвэрць – у рамках урадавых мераў эканоміі. Некаторыя зь іх кідалі фуражкі ў будынак прэзыдэнцкага палацу і выкрыквалі антыпрэзыдэнцкія лёзунгі.
XS
SM
MD
LG