Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памежная перастрэлка ў Карабаху: 1 загінулы


У Нагорным Карабаху ў выніку памежнай сутычкі загінуў адзін азэрбайджанскі салдат, паведамляе МЗС Азэрбайджану. Баку сьцьвярджае, што гэта здарылася пасьля таго, як армянскія памежнікі Карабаху адкрылі агонь па азэрбайджанскіх пазыцыях на лініі замірэньня.

Цягам апошніх месяцаў у рэгіёне ўзрастае напружанасьць. За апошні год ва ўзброеных памежных сутычках загінулі прынамсі 18 вайскоўцаў, 8 зь іх – у гэтым месяцы.

Нагорны Карабах выйшаў са складу Азэрбайджану на пачатку 1990-х гадоў, у выніку паўстаньня армянскіх сэпаратыстаў. Каля 30 тысяч чалавек загінулі ў ходзе канфлікту.
XS
SM
MD
LG