Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піраты не змаглі захапіць украінскі карабель


Судна "Lugela" з 12 ўкраінскімі чальцамі каманды – вызвалена зь пірацкага палону. Аб гэтым паведамляе "Ўкраінская праўда" са спасылкай на МЗС Украіны.

"Падчас пірацкай атакі экіпаж дзейнічаў паводле загадзя распрацаванага пляну і ў поўным складзе замкнуўся ў машынным аддзяленьні з дастатковым запасам пітной вады і прадуктаў харчаваньня", - гаворыцца ў заяве МЗС.

"Зладжаныя і дакладныя дзеяньні ўкраінскіх маракоў не дазволілі піратам зьмяніць накірунак руху судна і накіраваць яго ў бок самалійскага ўзьбярэжжа".

"Прабыўшы на некіравальным судне амаль двое сутак, піраты пакінулі яго ў ноч на 27 верасьня. Стан здароўя ўкраінцаў задавальняючы. Пасьля правядзеньня праверкі тэхнічнага стану карабля каманда працягнула выкананьне рэйсу па папярэдне вызначанага маршруту".
XS
SM
MD
LG