Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дабудавала нафтаправод у Кітай


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і старшыня КНР Ху Цзыньтао абвясьцілі сёньня ў Пэкіне аб завяршэньні будаўніцтва расейска-кітайскага нафтаправоду. Па трубаправодзе будзе пампавацца сыравіна з усходнесібірскіх радовішчаў.

Акрамя таго два прэзыдэнты падпісалі пагадненьне аб умовах паставак расейскага газу.

Міністар энэргетыкі РФ Сяргей Шматко паведаміў журналістам, што цана паліва ў дамове пакуль ня вызначаная. Расея плянуе пачаць пастаўкі газу ў Кітай зь 2015 году.
XS
SM
MD
LG