Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Някляеў павялічыў склад ініцыятыўнай групы да 3 275 чалавек


Уладзімер Някляеў і сябры ягонай ініцыятыўнай групы

Уладзімер Някляеў і сябры ягонай ініцыятыўнай групы

Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, кіраўнік грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў падаў ў ЦВК дадатковы сьпіс сябраў ініцыятыўнай групы.

24 верасьня, калі Някляеў падаваў дакумэнты ў ЦВК, ягоная ініцыятыўнай група палічвала 2 575 сябраў.

У панядзелак, 27 верасьня, - у ініцыятыўнай групе было ўжо 3 275 чалавек.

27 верасьня ЦВК павінна вынесьці свой вэрдыкт адносна рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.

Падрабязнасьці - пазьней на сайце "Свабоды"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG