Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане за паўгоду загінулі каля 600 афіцэраў паліцыі


Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Аўганістану паведаміў, што амаль дзьве тысячы афіцэраў паліцыі былі забітыя ці параненыя цягам апошніх шасьці месяцаў. У бомбавых нападах, суіцыдных падрывах, перастрэлках і ваенных апэрацыях загінулі 595 афіцэраў і яшчэ 1345 былі параненыя.

Аўганскай паліцыі ўжо даўно было загадана змагацца з паўстанцамі, нягледзячы на непадрыхтаванасьць яе і дрэнную ўзброенасьць войска. Вучэбная місія НАТО ў Аўганістане ўжо падрыхтвала болей як 136 тысяч аўганскіх салдатаў і прыкладна 119 600 паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG