Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скончыўся ізраільскі мараторый


Злучаныя Штаты зноў падкрэсьлілі, што ня будуць спыняць намаганьні дзеля захаваньня наўпроставых мірных перамоваў паміж ізраільцамі і палестынцамі, якія кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас зьбіраўся пакінуць, калі Ізраіль не працягне мараторый на будаўніцтва паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану.

Тым часам там у нядзелю ў выніку нападу пацярпелі двое ізраільцаў – цяжарная жанчына і яе муж. Іх аўтамабіль быў абстраляны ў раёне Хэўрону з аўтамабіля, які праяжджаў побач. Гэта адбылося прыкладна за тры гадзіны да завяршэньня ў ноч на панядзелак тэрміну дзеяньня мараторыя на пашырэньне Ізраілем сваіх паселішчаў на акупаванай тэрыторыі.

Тысячы жыхароў гэтых паселішчаў выйшлі ў нядзелю на вуліцы, каб адзначыць завяршэньне 10-месячнага “замарожваньня” будаўніцтва.
XS
SM
MD
LG