Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія пасяленцы ігнаруюць заклік Нэтаньягу


10-месячны мараторый на будаўніцтва паселішчаў на Заходнім Беразе Ярдану заканчваецца сёньня апоўначы (гадзіна ночы паводле менскага часу).

Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу, ігнаруючы заклік прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, заявіў, што мараторый працягнуты ня будзе. Ня гледзячы на заклік Нэтальягу праяўляць стрыманасьць, пасяленцы пакляліся правесьці сумбалічную цырымонію закладкі новых дамоў у рэгіёне Рэвава на знак заканчэньня мараторыя.

Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас раней папярэдзіў, што палестынцы пакінуць нядаўна адноўленыя мірныя перамовы з Ізраілем, калі мараторый ня будзе працягнуты.
XS
SM
MD
LG