Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ля Бэрліну палякаў узрасла да 12


Нямецкая паліцыя паведаміла, што прынамсі 12 чалавек сталі ахвярамі аўтакатастрфы, калі польскі аўтобус разьбіўся на шашы на ўсход ад Бэрліну. Паводле прадстаўніка паліцыі, 7 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, яшчэ 27 пасажыраў атрымалі траўмы, якія не пагражаюць жыцьцю.

На аўтобусе 49 палякаў вярталіся з падарожжа па Гішпаніі.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск і міністарка аховы здароўся Эва Копач прыбылі ў Нямеччыну для агляду месца катастрофы і сустрэчы з параненымі.
XS
SM
MD
LG