Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвая Карэя дапаможа харчамі КНДР


Паўднёвая Карэя накіруе харчовую дапамогу КНДР, якая пацярпела ад моцных паводак.

У аўторак паўднёва-карэйскі ўрад мае зацьвердзіць пакет дапамогі аб’ёмам 7 мільёнаў даляраў. Харчы, мэдыкамэнты і іншыя прадметы першай неабходнасьці будуць разьмяркоўвацца празь місію Чырвонага Крыжа.

У выніку паводак ў жніўні і ўрагану ў пачатку верасьня ў Паўночнай Карэі былі затопленыя тысячы дамоў, дарогі, чыгунка, пасевы. Аб колькасьці ахвяраў даставернай інфармацыі няма.
XS
SM
MD
LG