Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’ю бабруйскай актывісткі “Гавары праўду” выклікаюць у міліцыю


Актывістку кампаніі “Гавары праўду” Алену Мядзьведзеву 27 верасьня дапытаюць як сьведку у Ленінскім аддзеле міліцыі Бабруйска. Як паведаміла актывістка допыт будзе весьці менскі міліцыянт з прозьвішчам Тышчанка. Акрамя самой Мядзьведзевай міліцыянт выклікаў на допыт яе мужа, Сяргея Сініцкага, дачку Вераніку Папко ды суседку Алену Чарнову.

Паводле актывісткі, дапытваць іх будуць па факце вобшуку яе кватэры 18 траўня. Ён праводзіўся ў межах гэтак званай справы “Гавары праўду”. Тады ў Мядзьведзевай канфіскавалі рэчаў з 83 пазыцыяў. Акрамя таго міліцыянты забралі 500 даляраў ды паламалі мэблю, у тым ліку й ложак унучкі.

Ператрус на кватэры Мядзьведзевай праходзіў безь яе прысутнасьці. Дзьверы адчынілі дзеці.

Пасьля вобшуку актывістка зьвярнула ў пракуратуру з патрабаваньнем пакараць міліцыянтаў, якія, як яна лічыць, праводзілі ператрус зь перавышэньнем паўнамоцтваў. Страты ад міліцыянтаў яна ацаніла на шаснаццаць мільёнаў рублёў.

Ці зьвязаны допыт 27 верасьня са скаргай у пракуратуру, альбо наагул з расьсьледаваньнем справы “Гавары праўду” міліцыянт Алене Мядзьведзевай не паведаміў. Сказаў толькі, што ён для яго правядзеньня спэцыяльна прыехаў зь Менску ў Бабруйск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG