Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія адмаўляецца выбачацца перад Кітаем


Улады Японіі адкінулі патрабаваньне Кітаю прынесьці прабачэньні за затрыманьне капітана кітайскага рыбалоўнага карабля. Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан заявіў, што ня мае намеру прабачацца.

Кітайскага капітана арыштавалі 8 верасьня, калі яго карабель сутыкнуўся з двума японскімі патрульнымі вадаплавамі каля спрэчных выспаў, на якія прэтэндуюць Японія, Кітай і Тайвань. Цяпер выспы знаходзяцца пад японскім кантролем.
XS
SM
MD
LG