Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія: лейбарысцкая партыя мае новага лідэра


Лейбарысцкая партыя Вялікай Брытаніі абрала на канфэрэнцыі ў Манчэстэры новага лідэра. Ім стаў былы міністар энэргетыкі Эд Мілібэнд.

Галасаваньне прайшло ў чатырох турах. У апошнім – чальцы партыі выбіралі паміж Эдам Мілібэндам і яго старэйшым братам, былым міністрам замежных спраў Дэвідам. Аналітыкі ўказваюць на тое, што Эду ўдалося адолець брата дзякуючы больш сацыяльна арыентаванай пазыцыі, што забясьпечыла яму падтрымку прафсаюзаў.

Лейбарысцкая партыя бесьперапынна кіравала ў Вялікай Брытаніі з 1997 году. Пасьля сёлетніх парлямэнцкіх выбараў, ня здолеўшы набраць бальшыні галасоў, а пазьней – дамовіцца зь лібэрал-дэмакратамі аб стварэньні кааліцыі – партыя перайшла ў апазыцыю.

Папярэдні лідэр лейбарыстаў і былы прэм'ер-міністар краіны Гордан Браўн сышоў у адстаўку ў траўні, пасьля паразы на выбарах.
XS
SM
MD
LG