Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: Тыя, хто ўчора іграў на заходняй скрыпцы, сёньня іграюць на балалайцы ў Маскве


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

"Ніякага ўмяшаньня не будзе, ці то з боку Расеі, як нас пужаюць, Захаду або Амэрыкі", — заявіў прэзыдэнт у гутарцы з журналістамі падчас фэстывалю-кірмашу "Дажынкі-2010", што праходзіць 25 верасьня ў Лідзе.


"Яны што, дурні? — працягнуў Лукашэнка. — Не разумеюць, якая абстаноўка ў нас у краіне? Нават калі яны паспрабуюць нас укалоць два-тры разы, ніякага больш умяшаньня не будзе".

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што выбары будуць праведзены "адкрыта і транспарэнтна". "Я зраблю ўсё, каб выбары прайшлі спакойна і каб лёс краіны заўтра вырашаў народ. Ключы ад выбараў у Беларусі знаходзяцца сёньня ў вас у кішэні", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, няважна, прызнаюць ці не прызнаюць прэзыдэнцкія выбары. "Мне важна, каб сапраўды мяне падтрымаў народ. Самы зацікаўлены чалавек у тым, каб выбары прайшлі сумленна, гэта я. Ніякага зьнешняга ўмяшаньня мы не дапусьцім, але яго і не будзе, — зноў падкрэсьліў прэзыдэнт. — Хтосьці будзе крычаць, пужаць: зарэжам, патопім… Але я ўжо 16 гадоў, як бачыце, жыву. Каму наканавана быць застрэленым, не патоне".

Лукашэнка лічыць, што і Крэмль не зробіць "ніякага ўплыву на гэтыя выбары". "А калі і зробіць, то толькі станоўчы. Увесь гэты бруд (маецца на ўвазе інфармацыйная кампанія Расіі, у тым ліку фільмы "Хросны бацька") адыграла на карысьць не ім, а нам. Дай бог, каб яны гэтак жа бязглузда вялі далей гэтую брудную кампанію. Гэта нам на руку", — сказаў прэзыдэнт.

Камэнтуючы прарасейскія заявы некаторых апазыцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі, Лукашэнка заявіў: "Тыя, хто ўчора іграў на заходняй скрыпцы, сёньня іграюць на балалайцы ў Маскве. Яны едуць туды не толькі на агледзіны, але і атрымаць добрыя грошы. І мы ведаем, хто ім плаціць. Вы думаеце, яны хочуць выйграць выбары? Для іх гэта бізнэс".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG