Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча і Ўкраіна ўшанавалі катынскіх ахвяр


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і прэм'ер-міністар Украіны Мікола Азараў усклалі вянкі да былога будынку харкаўскай турмы, дзе ў савецкія часы супрацоўнікі органаў НКВД расстрэльвалі польскіх афіцэраў. Пасьля нападу на Польшчу ў 1939 годзе, савецкія карныя органы забілі каля 22-х тысяч палонных польскіх афіцэраў. Бальшыня зь іх была вывезеная для расправы ў Катынскі лес, што непадалёку ад Смаленску.
XS
SM
MD
LG