Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сход па ініцыяваньні рэфэрэндуму аб адстаўцы Назарбаева адменены


Сход казахстанскай апазыцыі адносна ініцыяваньня рэфэрэндуму па адстаўцы прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, які быў заплянаваны на сёньня ў Алматы, адменены.

Прычынай адмены стала адсутнасьць кворуму. Паводле Канстытуцыі Казахстану, ініцыятыўная група аб рэфэрэндуме можа быць створаная на сходзе, дзе ад кожнай вобласьці прысутнічаюць найменей па 30 прадстаўнікоў. Гэтай колькасьці дэлегатаў ня здолелі прадставіць некалькі рэгіёнаў.
XS
SM
MD
LG