Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама сустрэўся зь кіраўнікамі Азэрбайджану і Кіргізстану


Кіраўнік Белага дому Барак Абама правёў у Нью-Ёрку сустрэчы з прэзыдэнтамі Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і Кіргізстану Розай Атунбаевай.

Падчас перамоваў з Аліевым амэрыканскі лідэр заклікаў свайго калегу спрыяць вызваленьню з турмы двух блогераў, якія асуджаныя па абвінавачваньні ў хуліганстве.
Абама выказаў надзею на тое, што Баку будзе прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і абароны правоў чалавека. Таксама былі закранутыя пытаньні аб урэгуляваньні канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Падчас сустрэчы з Розай Атунбаевай размова ішла пра шляхі да прадухіленьня новай хвалі міжэтнічнага гвалту на поўдні Кіргізіі. Барак Абама вітаў пазытыўныя зьмены, якія адбыліся ў Кіргізстане, у прыватнасьці, ліквідацыю абмежаваньняў для незалежных СМІ, падрыхтоўку праекту новай канстытуцыі і прызначаныя на кастрычнік парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG