Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія адмовілася выбачацца перад Пэкінам


Японскі ўрад адмовіўся выплачваць кампэнсацыю і прасіць выбачэньняў кітайскага боку за затрыманьне і арышт рыбалоўнага судна і яго экіпажу ва Ўсходне-Кітайскім моры, што выклікала найбуйнейшы за апошні час скандал паміж дзьвюма краінамі, паведамляе агенцтва Jiji Press.

У гэтай сувязі МЗС КНР сёньня выступіла з заявай, у якой назвала арышт капітана і іншых членаў экіпажу замахам на сувэрэнітэт Кітаю і парушэньнем правоў яго грамадзян.

Затрыманьне і арышт кітайскага траўлера японскімі памежнікамі адбыўся 8 верасьня блізу спрэчных выспаў Дзяо-юйдао. Капітан судна быў вызвалены сёньня раніцай, астатнія чальцы каманды былі вызваленыя раней.
XS
SM
MD
LG