Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: “Мая мэта — вяртаньне Беларусі да дэмакратыі”


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Мікалай Статкевіч, які сёньня падаў у Цэнтравыбаркам дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы заявіў, што мэтай сваёй кампаніі бачыць «вяртаньне Беларусі да дэмакратыі, каб даць народу права кантраляваць і пераабіраць уладу».

«Гэтай мэты дасягнуць можна, толькі маючы ад апазыцыі адзінага кандыдата. Але ўсе высілкі „Народнай Грамады“, „Эўрапейскай кааліцыі“ пакуль беспасьпяховыя. У выніку мы прынялі рашэньне пра фармаваньне ініцыятыўнай групы толькі тыдзень таму і не набралі меркаванай колькасьці сяброў».

У ініцыятыўнай групе Статкевіча 1517 сяброў. Спадар Статкевіч патлумачыў, чаму ён будзе таксама кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы:

«Закон гэта дазваляе, і я хачу гэтым скарыстацца. Бо тры з паловай гады пасьля выхаду на свабоду з „хіміі“ у мяне была праблема на рэгіёнах сабраць людзей. Мы вымушаныя былі кансьпіравацца. 193 -ці артыкул — над намі. Цяпер жа, калі мая група будзе зарэгістраваная, я буду мець права зьбіраць ініцыятыўную групу ў рэгіёнах».

Ці ўпэўнены спадар Статкевіч, што ўлады зарэгіструюць яго ініцыятыўную групу?

«У нас можа быць усё, што заўгодна. Я ведаю, як улады рэагуюць на маю пэрсону. Двойчы ўжо пад прэзыдэнцкія выбары 2001 і 2006 году я атрымоўваў крымінальныя справы і сядзеў. А цяпер ім патрэбны заходнія крэдыты і ўлады баяцца маіх сацыял-дэмакратычных партнэраў у Эўропе. Аднак улады разглядаюць праблему Статкевіча ў пляне майго вопыту збору і кіраўніцтва вялікімі масамі людзей».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG