Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказваючы на пытаньні студэнтаў Акадэміі кіраваньня, Аляксандар Лукашэнка сёньня зрабіў некалькі перадвыбарчых заяваў.

У прыватнасьці, ён заявіў, што ня бачыць патрэбы зьмяняць зьнешнюю палітыку дзяржавы.

Без падачак Эўразьвязу і далучэньня да Расеі


«Ня думаю, што трэба зьмяняць напрамак зьнешняй палітыкі. Мы намацалі правільны напрамак. Яго сутнасьць — шматвэктарнасьць».

Лукашэнка заявіў пра свой курс на пабудову незалежнай дзяржавы, адмовіўшыся, ад падачак Эўразьвязу і ўступленьня ў склад Расеі:

«Вырашым стратэгічныя задачы, і сыдзем ад залежнасьці па вуглевадародах і гэтак далей — значыць, мы застанемся як дзяржава. Не — будзем на другасных ролях і будзем плесьціся ў хвасьце. І будзем думаць: возьмуць нас у Эўразьвяз, нейкую падачку кінуць — добра. Як нейкі лідэр прапанаваў у склад Расеі ўвайсьці. Можа, будзе добра, але не хацелася б. Не хацелася, каб перад нашай дзяржавай стаяў толькі такі выбар і альтэрнатыва, — заявіў Лукашэнка. — Я заўсёды папярэджваў, што калі мы хочам быць незалежнымі, а за незалежнасьць плацяць дорага, усе дзяржавы вельмі дорага за яе плацілі».

Без Вэнэсуэлы было б вельмі цяжка


Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка падзякаваў Вэнэсуэле за пастаўкі нафты:

«Калі б нам Вэнэсуэла ў гэтым годзе не дапамагла, то нам было б вельмі цяжка. Яны нас проста выратавалі. Нашаму супрацоўніцтву з Вэнэсуэлай быць, яно адбылося. Мы будуем у Вэнэсуэле цэлыя гарады, здабываем нафту, і яны вельмі задаволеныя нашым супрацоўніцтвам».

Без фарсіраваньня стварэньня ідэалёгіі


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня мае намеру фарсіраваць працэс зьяўленьня ў краіне пастулятаў дзяржаўнай ідэалёгіі.

«У ідэалёгіі ў нас яшчэ шмат працы. У нас шмат напрамкаў у ідэалёгіі, але як вызначыць самае галоўнае? Гэта жыцьцё павінна выкрышталізаваць.

Без свайго блогу


Лукашэнка заявіў, што ня лічыць патрэбным весьці свой блог у інтэрнэце:

«Я ў гэтым дачыненьні мала прасунуты чалавек. Пра асабісты блог ня думаў, не зьбіраюся яго ствараць. Ня ведаю, ці патрэбны мне гэты блог, калі ёсьць сайт прэзыдэнта».

Пытаньне было зьвязанае з тым, што блог у інтэрнэце вядзе расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG