Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Другі апэратар "Аль-Джазіры" на волі


У Аўганістане вызвалілі яшчэ аднаго журналіста, арыштаванага на гэтым тыдні сіламі міжнароднай кааліцыі паводле падазрэньня ў прапагандзе на карысьць руху “Талібан”.

Рахмутула Наікзад – апэратар тэлекампаніі “Аль-Джазіра” і пазаштатны карэспандэнт агенцтва Associated Press паведаміў, што быў вызвалены сёньня. Раней паведамлялася пра вызваленьне другога апэратара “Аль-Джазіры” Махамада Надзіра.

Арышты выклікалі абурэньне супрацоўнікаў аўганскіх СМІ і праваабаронцаў. Прэзыдэнт краіны Хамід Карзай заклікаў як найхутчэй вызваліць журналістаў.
XS
SM
MD
LG