Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грузіі будзе новая канстытуцыя


Парлямэнт Грузіі ўхваліў у першым чытаньні праект новай канстытуцыі, якая трансфармуе краіну з прэзыдэнцкай у прэзыдэнцка-парлямэнцкую.За новую канстытуцыю прагаласавалт 123 дэпутаты з 150. Апазыцыя сьцьвярджае, што ў новай мадэлі падзелу ўладаў Міхаіл Саакашвілі мае намер заняць пасаду прэм’ер-міністра, і рыхтуюцца да акцыяў пратэсту.

Новая мадэль падзелу ўлады прадугледжвае фармаваньне кабінэту міністраў парлямэнцкай бальшынёй без умяшальніцтва ўсенародна абранага прэзыдэнта, які, тым ня меней, застаецца вярхоўным галоўнакамандуючым і захоўвае шэраг важных функцыяў пры правядзеньні зьнешняй палітыкі.
XS
SM
MD
LG