Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ адхіліла праект рэзалюцыі з заклікам да Ізраілю


Міжнароднае агенцтва ў ядзернай энэргіі адхіліла праект рэзалюцыі, якая ўтрымлівае заклік да Ізраілю далучыцца да дамовы аб нераспаўсюджваньні атамнай зброі. На сэсіі Генэральнай асамблеі МАГАТЭ, якая адбываецца ў Вене, у падтрымку праекту, які прапанавалі шэраг арабскіх краінаў, выказаліся дэлегаты 46 краінаў, супраць – 51-й.

Ізраіль раней папярэджваў, што прыняцьце рэзалюцыі можа нэгатыўна паўплаваць на мірны працэс на Блізкім Усходзе. Супраць прыняцьця дакумэнта выказаліся таксама ЗША.

Ізраіль ніколі афіцыйна не пацьвярджаў пашыранае меркаваньне, што ён валодае ядзернай зброяй.
XS
SM
MD
LG