Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка мэра Масквы паступова пераводзіць свой бізнэс у Аўстрыю


Алена Батурына
Алена Батурына
У 2008 годзе Алена Батурына заснавала ў Аўстрыі фонд, які дазваляе ёй плаціць падаткі ў гэтай краіне, а затым пачала фінансаваць мясцовыя спартовыя спаборніцтвы і канцэрты. Зь якой мэтай робяцца гэтыя крокі?

Сваімі меркаваньнямі у інтэрвію РС падзяліўся карэспандэнт францускага часопіса "Express" у Аўстрыі, аўтар журналісцкага расьсьледаваньня Блэз Гаклэн.

– Прысутнасьць Алены Батурынай у Аўстрыі сапраўды становіцца такой прыкметнай?

– На самой справе, спадарыня Батурына і спадар Лужкоў часьцей прыяжджаюць у Тыроль, чым у Вену. Расейскія капіталы ў цэлым становяцца непазьбежнасьцю для Аўстрыі. І раней прысутнасьць Батурынай, як і іншых расейскіх бізнэсоўцаў, у Аўстрыі дзеля адпачынку не была чымсьці дзіўным. Да 2008 году Батурына не вяла спэцыяльнай кампаніі ў гэтай краіне. Але два гады таму сытуацыя зьмянілася: Батурына ўсё часьцей прыяжджае не дзеля адпачынку, а для таго каб укласьці свае грошы ў Аўстрыі ...

Гэта было досыць лёгка заўважыць: 18 сакавіка 2008 Батурына зарэгістравала ў камэрцыйным рэестры Вены фонд, каб мець магчымасьць плаціць свае падаткі ў Аўстрыі, – сказаў Блэз Гаклэн.

Карэспандэнт "Express" Блэз Гаклэн распавёў аб далейшых кроках Алены Батурынай у Аўстрыі:

– Па незразумелых прычынах спадарыня Батурына хоча плаціць менш падаткаў у Расеі. З дапамогай гэтага фонду яна можа перакладаць прыбытак, атрыманы за мяжой, у Аўстрыю. Гэты фонд служыць для таго, каб аб'яднаць усе яе бізнэс-праекты па-за межамі Расеі. Гэта значыць, цяпер яна разглядае Вену як своеасаблівы цэнтар свайго замежнага бізнэсу.

Адкрыць падобны фонд у Аўстрыі – абсалютна легальная справа. Гэта робіцца, каб прыцягнуць буйных замежных інвэстараў, даючы ім падатковыя льготы. Спадарыня Батурына з дапамогай даволі складанага фінансавага мэнэджмэнту, па індывідуальнай схеме зможа вывесьці з-пад падаткаабкладаньня ў Расеі прыбытак сваіх філіялаў, разьмешчаных за межамі Расеі, і заплаціць адпаведныя падаткі ў Аўстрыі. Пры гэтым падаткі, якія яна заплаціць у Аўстрыі, будуць нашмат менш, чым сума, якую ёй давялося б заплаціць у Расеі.

Аўстрыйцы прадстаўляюць буйным расейскім бізнэсоўцам падатковыя льготы таму, што гэта стварае занятасьць у найбольш важных тут сэктарах эканомікі: у вобласьці падатковага кансалтынгу, у банкаўскай сыстэме. Гэтыя людзі атрымліваюць тут прыбытак і адначасова дазваляюць атрымаць прыбытак аўстрыйскім банкам.

Але, паколькі купля рускімі алігархамі гістарычных асабнякоў у Аўстрыі не заўсёды станоўча ўспрымаецца мясцовым насельніцтвам, Алена Батурына ў 2008 годзе паспрабавала палепшыць свой імідж. Для гэтага яна бязвыплатна ўклала мільёны эўра ў спартовыя мерапрыемствы, культурныя мерапрыемствы і да т.п. у Кітцбюэлі. Менавіта там у Батурынай асабняк.

– На што падобны Кітцбюэль?


– Гэта вельмі багаты горад у Альпах. 8000 жыхароў, ідылічныя прыродныя ўмовы. 15 гадоў таму тут пабудавалі прэстыжнейшую гарналыжную базу для прыёму палітыкаў, знакамітасьцяў, бізнэсмэнаў. Натуральна, яны прыяжджаюць сюды адпачываць, завязаць сяброўскія адносіны і пагаварыць аб бізнэсе.

Кітцбюэль вельмі адрозьніваецца ад Масквы. Калі б Батурына пасялілася тут назусім, пасьля Масквы ёй бы хутка надакучыла гэта ціхае месца. Але яно можа служыць прыстанішчам. Усё ў Кітцбюэлі ўсё дыхае раскошай і заможнасьцю. Віла ж спадарыні Батурынай больш чым раскошная, гэта шык напаказ. Пуцін прыяжджаў сюды два разы. Гэтай зімой было, паводле непацьверджанай інфармацыі ...

– Аўстрыйскія СМІ мяркуюць, што Алена Батурына можа пераехаць жыць у Аўстрыю?


– Не, гэты сюжэт – абсалютнае табу ў Аўстрыі. Толькі замежныя СМІ кажуць аб гэтым. Акрамя таго, тэмай цікавяцца спэцыялізаваныя фінансавыя аўстрыйскія СМІ. Масавая прэса пакуль абыходзіць сюжэт бокам: у грамадзтве ёсьць разуменьне патрэбнасьці расейскіх алігархаў для эканомікі. Але чаму руская прэса два гады маўчала аб справах жонкі мэра Масквы ў Аўстрыі? – зьдзіўляецца Блэз Гаклэн.

Гл.таксама: Якія бізнэс-інтарэсы маюць Лужкоў і ягоная жонка Алена Батурына ў Беларусі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG