Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экс-прэзыдэнт Украіны абвінавачвае цяперашнюю ўладу


Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка абвінаваціў цяперашнія ўлады краіны ў адміністратыўным ціску і палітычных перасьледах. Юшчанка выступіў сёньня на зьезьдзе партыі «Наша Ўкраіна», якую ён ачольвае. Экс-прэзыдэнт заявіў, што ягоная партыя будзе ў жорсткай апазыцыі ўраду Віктара Януковіча і заклікаў прыхільнікаў да згуртаванасьці.

Пасьля паразы Юшчанкі на прэзыдэнцкіх выбарах сытуацыя ў партыі ўскладнілася. Два тыдні таму палітрада «Нашай Украіны» ў поўным складзе падала ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG