Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ занепакоеная лёсамі журналістаў у Ўзбэкістане


Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе занепакоеная перасьледам журналістаў у Узбэкістане. Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятовіч у лісьце міністру замежных справаў Узбэкістану Ўладзіміру Нораву выказала трывогу за лёс журналістаў Абдумаліка Бабоева і Ўладзіміра Беразоўскага, супраць якіх распачатыя крымінальныя справы пра паклёп.

Прадстаўніца АБСЭ напісала і пра тых, хто ўжо адбывае за кратамі доўгія турэмныя тэрміны – Дылмуродзе Саідзе, Саліжане Абдурахманаве і Хайруле Хамідаве.
XS
SM
MD
LG