Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы ў ядзернай праблеме Ірану могуць аднавіцца ў кастрычніку


Міжнародныя перамовы ў ядзернай праграме Ірану могуць аднавіцца ўжо ў кастрычніку. Такую магчымасьць ня выключыў прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад у інтэрвію японскаму каналу ТВS. У чацьвер на сэсііі Генэральнай асамблеі ААН ён таксама адзначыў, што Іран гатовы да перамоваў “на аснове ўзаемапавагі”.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў той жа дзень зноў заклікаў Тэгеран выразна прадэманстраваць усясьветнай супольнасьці мірны характар сваёй ядзернай праграмы.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў, што "ёсьць прыкметы” таго, што Іран усур’ёз разглядае апошнія прапановы шасьці вядучых дзяржаваў сьвету ў яго ядзернай праблеме.
XS
SM
MD
LG