Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выяўлена невядомая карціна Брэйгеля


У Гішпаніі выявілі раней невядомую працу флямандзкага жывапісца ХУІ стагодзьдзя Пітэра Брэйгеля-старэйшага. Дырэкцыя Мадрыдзкага музэю мастацтваў Прада паведаміла, што карціну з прыватнай калекцыі, на якой адлюстраваная вялікая група людзей на сьвяце маладога віна, даставілі ў музэй на рэстаўрацыю. Уладальнік карціны ня ведаў, хто яе аўтар.

У часе працы рэстаўратары выявілі на палатне подпіс Пітэра Брэйгеля – аднаго з “старых флямандзктх майстроў”. Экспэрты пацьвердзілі аўтарства карціны. Музэй Прада мае намер купіць яе ў цяперашняга ўладальніка.
XS
SM
MD
LG