Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Саюз" не адстыкоўваецца ад МКС


Заплянаваная на сёньняшнюю раніцу пасадка расейскага касьмічнага карабля адкладзеная. Афіцыйныя асобы паведамілі, што ўзьніклі праблемы з адстыкоўкай касьмічнага карабля «Союз» ад міжнароднай касьмічнай станцыі. Таксама паведамляецца, што ў выпадку ліквідацыі непаладкаў, «Саюз» мае прызямліцца ў Казахстане ў суботу.

На борце «Саюза» знаходзяцца расейцы Міхаіл Карніенка, Аляксандар Скварцоў і астранаўт НАСАТрэйсі Кольвэл-Дайсан. Яны знаходзяцца ў космасе з красавіка і займаліся пераважна навуковымі экспэрымэнтамі.
XS
SM
MD
LG